Белсат ТВhttps://write.tchncs.de/@/belsat@budmo.info/atom.xml2022-12-09T22:00:18.285905+00:00<![CDATA[Новыя экстрэмісты і выракі за абразу Лукашэнкі. Рэпрэсіі за 9 снежня]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Новыя%20экстрэмісты%20і%20выракі%20за%20абразу%20Лукашэнкі.%20Рэпрэсіі%20за%209%20снежня/2022-12-09T22:00:18.285905+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T22:00:18.285905+00:00<![CDATA[
МУС папоўніла «спіс экстрэмістаў», двух адвакатаў, што абаранялі палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі, справа супраць святара, які сядзіць на Акрэсціна 100 содняў. «Белсат» сабраў рэпрэсіі ў Беларусі за дзень.

СІЗА №5 у Бабруйску. Фота: сацсеткі

Жыхара Жодзіна Дзмітрыя Варановіча прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і двух міліцыянтаў. Суддзя Ганна Мукавозчык прызначыла яму два з паловай гады калоніі і штраф 100 базавых велічыняў.

Палітзняволенага гарадзенца Кірыла Жалудка прыгаварылі да года калоніі за абразу Лукашэнкі. Вырак агучыў суддзя суда Ленінскага раёну Горадні Руслан Гурын.

Палітзняволены Кірыл Жалудок. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

У Менскім гарадскім судзе вынеслі прыгавор палітвязню Дзянісу Ядзевічу паводле «справы Зельцара». Мужчыну прызналі вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» і «распальванні варажнечы». Суддзя Анжэла Касцюкевіч адправіла Ядзевіча ў калонію на 2 гады. Пасяджэнне адбылося яшчэ 4 лістапада, але вырак стаў вядомы толькі цяпер.

На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу пасля 100 содняў на Акрэсціна. Яна ўзбуджаная паводле «народнага» артыкулу «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Багамольнікава затрымалі 31 жніўня, з той пары ён сядзіць у ізалятары на Акрэсціна. Суды раз за разам давалі яму новыя тэрміны, агулам сем арыштаў.

Таксама крымінальную справу завялі на блогера Максіма Аўчарэнку. Артыкул – дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. Падставай сталі старыя допісы ў Twitter у асноўным з беларускай і ўкраінскай сімволікай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Аўчарэнку затрымлівалі яшчэ 12 кастрычніка за «радасць ад смерці расейскіх вайскоўцаў» і «абразу Лукашэнкі». Тады ён адседзеў 40 содняў.

Блогер Максім Аўчарэнка. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

Былому палітвязню Іллю Міронаву прызначылі новы арышт, цяпер – 12 содняў. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон. Актывіста затрымалі ўчора, калі ён пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку. У канцы лістапада ён адседзеў 5 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Валанцёр Ілля Міронаў. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

У Віцебску мужчыне прызначылі 10 содняў арышту за надпіс «Жыве Беларусь» на заснежанай машыне. Ён хацеў падняць настрой суседу, якому належыць гэты аўтамабіль. Сусед-міліцыянт жарт не ацаніў. Суд палічыў гэта незаконным пікетаваннем.

КДБ і Следчы камітэт распачалі «спецыяльную вытворчасць» адразу супраць пяці асобаў. І ў кожным разе – з ёмістым спісам абвінавачванняў. Сцяпану Пуціле з NEXTA ставяць у віну 13 пунктаў паводле 11 артыкулаў, блогеру Яну Рудзіку – 12 пунктаў паводле 10 артыкулаў. Грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп’ева вінавацяць паводле 17 пунктаў 9 артыкулаў, Ігара Чамякіна – паводле 12 пунктаў 8 артыкулаў, Дзяніса Хаміцэвіча – паводле 6 пунктаў 5 артыкулаў.

Міністэрства ўнутраных справаў дадало яшчэ 46 асобаў у «спіс экстрэмістаў». Сярод іх – пенсіянерка Эма Сцепулёнак, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык і фігуранты справы «змоўшчыкаў»: Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юры Зянковіч, Дзяніс Краўчук.

МУС прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «групоўку грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Веснікі». Пад забарону трапілі іхныя акаўнты ў Twitter і Instagram, Telegram-каналы, боты ў Telegram і друкаваныя выданні «Беларусский вестник», «Протестная Беларусь», «Протестный Гомель», «Слово Беларусов» ды «7Чижей».

Сёння стала вядома, што 1 снежня кваліфікацыйная камісія міністэрства юстыцыі не атэставала адразу 9 адвакатаў. Акрамя Уладзіміра Пыльчанкі і Віктара Мацкевіча, пра якіх паведамлялася, гэта: Марыя Давыдчык, Сяргей Космач, Галіна Маманько, Уладзімір Ягадзінскі, Людміла Асіеўская, Яўген Дзямбіцкі і Уладзімір Пячэрскі. Адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, якія абаранялі шмат палітвязняў, пазбавілі ліцэнзіі.

Асобам, што былі асуджаныя паводле пратэсных артыкулаў, забаранілі працаваць экскурсаводамі. Такую пастанову ўхваліў урад. Сярод гэтых артыкулаў як адміністратыўныя, гэтак і крымінальныя: напрыклад, распальванне варожасці, актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, абраза Лукашэнкі, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Hавiны

Затрыманні адміністратараў чата, турма за Instagram. Хроніка рэпрэсіяў за 8 снежня

2022.12.08 23:00

Сяргей Крот belsat.eu

The post Новыя экстрэмісты і выракі за абразу Лукашэнкі. Рэпрэсіі за 9 снежня appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Адвакат Сяргея Ціханоўскага пазбаўлены ліцэнзіі. Святлана Ціханоўская падзякавала яму за п…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Адвакат%20Сяргея%20Ціханоўскага%20пазбаўлены%20ліцэнзіі.%20Святлана%20Ціханоўская%20падзякавала%20яму%20за%20п…/2022-12-09T20:40:05.750398+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T20:40:05.750398+00:00<![CDATA[
Улады анулявалі ліцэнзію Віктара Мацкевіча – адваката Сяргея Ціханоўскага, паведамляе Telegram-канал «Тюрьма для жизни». Днямі юрыст не прайшоў пазачарговую атэстацыю ў міністэрстве юстыцыі.

Адвакаты Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч. Фота: «Право на защиту» / defenders.by

Віктар Мацкевіч, які днямі не прайшоў пазачарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіі міністэрства юстыцыі, пазбаўлены ліцэнзіі адваката. Ён абараняў Сяргея Ціханоўскага, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Акіхіру Гаеўскага-Ханаду, Яўгена Юшкевіча і Віктара Бабарыку.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская, каментуючы ціск уладаў на адвакатаў, навала Мацкевіча прафесіяналам.

«Я дзякую яму за тую годнасць, з якой ён увесь гэты час рабіў сваю працу, і той клопат, які выяўляў у адносінах да майго мужа і іншых сваіх кліентаў. Гэта вельмі важна – мець дапамогу адваката, калі ты знаходзішся ў Беларусі: і як абаронцы, і як паплечніка, і як чалавека, які перадае навіны ад блізкіх», – адзначыла Ціханоўская.

Яна таксама сказала, што Сяргея Ціханоўскага не зломіць пазбаўленне абаронцы.

«За два з паловай гады рэжыму не ўдалося зламаць Сяргея. І гэты крок – не выключэнне», – падсумавала Ціханоўская.

Сёння таксама стала вядома, што савет Менскай гарадской калегіі адвакатаў пазбавіў ліцэнзіі Уладзіміра Пыльчанку – адваката Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана.

Паводле падлікаў праекту «Права на абарону», пасля выбараў 2020 года больш за 70 адвакатаў у Беларусі былі пазбаўленыя права на прафесію.

Hавiны

Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі

2022.12.09 18:27

Сяргей Крот belsat.eu

The post Адвакат Сяргея Ціханоўскага пазбаўлены ліцэнзіі. Святлана Ціханоўская падзякавала яму за працу appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Зліў «Кіберпартызанаў»: крытыка Лукашэнкі, планы лакацыяў арміі РФ. Вечаровы эфір за 9 сне…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Зліў%20«Кіберпартызанаў»:%20крытыка%20Лукашэнкі,%20планы%20лакацыяў%20арміі%20РФ.%20Вечаровы%20эфір%20за%209%20сне…/2022-12-09T18:50:06.358889+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T18:50:06.358889+00:00<![CDATA[

Youtube

Галоўныя тэмы:

10 снежня ў Осла Наталля Пінчук забірае Нобэлеўскую прэмію для палітзняволенага мужа Алеся Бяляцкага

Прадстаўніца Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай і дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандр Лукашук пра постаць Алеся Бяляцкага

На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу

131 год Максіму Багдановічу. Белсатаўцы чытаюць ягоны верш «Пагоня»

«Кіберпартызаны» узламалі сэрвісы «Раскамнагляду» і выкрылі, як Расея падтрымала Лукашэнку ў 2020 годзе. У студыі прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец

У Брусэлі адбудзецца паказ фільму пра «Белсат»

Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» адбываецца ў гэтыя дні. Пра фестываль распавядае Таццяна Гацура

Што цікавага адбылося падчас сустрэчы прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай і беларусамі

Фота: MAXIM SHEMETOV / Reuters / Forum; Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum

The post Зліў «Кіберпартызанаў»: крытыка Лукашэнкі, планы лакацыяў арміі РФ. Вечаровы эфір за 9 снежня appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Расейскага апазіцыянера Іллю Яшына пасадзілі амаль на 9 гадоў за стрым пра забойствы ў Буч…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Расейскага%20апазіцыянера%20Іллю%20Яшына%20пасадзілі%20амаль%20на%209%20гадоў%20за%20стрым%20пра%20забойствы%20ў%20Буч…/2022-12-09T18:50:05.888+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T18:50:05.888+00:00<![CDATA[
Суд у Маскве прыгаварыў апазіцыянера Іллю Яшына да 8,5 гадоў калоніі за стрым пра забойствы цывільных у Бучы пад Кіевам. Палітыка прызналі вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскую армію.

Апазіцыянер Ілля Яшын перад агалашэннем прыгавору ў судзе. Масква, Расея. 9 снежня 2022 года. Фота: УНИАН / Telegram

У Маскве раённы суд прыгаварыў апазіцыянера Іллю Яшына да 8,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітык прызнаны вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскую армію. Пракурор прасіў для яго 9 гадоў зняволення.

«Злачынствам» Яшына стаўся наўпроставы эфір на ягоным YouTube-канале 7 красавіка сёлета. У гэтым стрыме апазіцыянер каментаваў унутрырасейскія падзеі, а таксама закрануў забойствы ў Бучы. Прычым ён прывёў розныя меркаванні. Менавіта версію, што да забойстваў цывільных у Бучы датычныя расейскія войскі, суд палічыў «фэйкам». Суддзя Аксана Гарунова на агалашэнні прыгавору заявіла, што Яшын «адчувае нянавісць да расейскіх дзяржаўных інстытутаў».

Ягоная адвакатка Марыя Эйсмант прызнала, што такі тэрмін не стаўся нечаканасцю, хаця і спадзявалася, што будзе менш.

Маці Іллі Таццяна Яшына сказала журналістам, што сын выйдзе на волю, «калі не будзе Пуціна».

«Я мяркую, што калі скончыцца вайна. Як бы яна не скончылася, я мяркую, што ўсё роўна паўстане пытанне пра палонных, палітвязняў. Я спадзяюся, што гэта ўжо будзе не пры Пуціне, бо пры ім нам добрага жыцця не будзе», – адзначыла жанчына.

Тым часам пра гэты прыгавор спыталі самога Уладзіміра Пуціна. Журналіст газеты «Коммерсантъ» Андрэй Калеснікаў сказаў, што 8,5 года Яшыну за словы – гэта зверскі тэрмін. Прэзідэнт Расеі на гэта ў адказ запытаў, хто такі Яшын, потым заявіў, што «умяшанне ў дзейнасць судоў лічыць абсалютна недапушчальным».

Ілля Яшын – колішні муніцыпальны дэпутат, быў паплечнікам забітага ля Крамля ў 2015 годзе апазіцыянера Барыса Нямцова. Яшын – ледзь не адзіны палітык, які публічна крытыкаваў вайну ва Украіне, знаходзячыся ў Расеі.

Hавiны

«Забіваем усіх, у каго ёсць зброя. Абсалютна ўсіх». Агенцтва AP апублікавала расследаванне пра «зачыстку» Бучы

2022.11.05 17:33

Сяргей Крот belsat.eu

The post Расейскага апазіцыянера Іллю Яшына пасадзілі амаль на 9 гадоў за стрым пра забойствы ў Бучы appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 9 снежня]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Вайна%20ва%20Украіне.%20Падсумоўваем%20асноўныя%20падзеі%20на%20вечар%209%20снежня/2022-12-09T17:40:14.598142+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T17:40:14.598142+00:00<![CDATA[
«Белсат» падводзіць вынікі 289-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 9 снежня чытайце ў нашым аглядзе.

Украінскі танк на вуліцы Бахмуту. Данецкая вобласць, Украіна. 16 лістапада 2022 года. Фота: Белсат

Цягам апошніх содняў працягваліся пазіцыйныя баі ў паўночна-ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці, а таксама на захадзе Луганскай.

Паводле Міністэрства абароны РФ, расейскія вайскоўцы, адбіўшы контратакі Збройных сілаў Украіны, наступалі на захад ад Крэмінной, а таксама наносілі авіяцыйныя ўдары па ўкраінскіх жывой сіле і тэхніцы ў ваколіцах населеных пунктаў Сінькаўка, Табаеўка і Бераставое.

Расейскі ваенкор Сямён Пегаў піша, што войскі РФ атакавалі ў ваколіцах Стэльмахоўкі і Белагораўкі, атаку на апошнюю пацвярджае і Генеральны штаб ЗСУ. Таксама Пегаў сцвярджае, што ў ваколіцах Чырвонапапоўкі і Плашчанкі працягваюцца сустрэчныя баі.

Тэлеграм-канал «Иди и смотри» паведамляе, што ЗСУ перакідаюць рэзервы з Харкава ў Купянск, рыхтуючыся да наступу на горад Сватава ў Луганскай вобласці.

На тэрыторыі Данецкай вобласці расейцы наступаюць на бахмуцкім і аўдзееўскім кірунках. Аналітыкі праекту Deepstatemap пішуць, што расейцы маюць поспехі на ўсходніх ускрайках Бахмуту, а таксама зайшлі ў паўднёвую частку сяла Вадзяное. У ваколіцах Белагораўкі (Данеччына), Кляшчэеўкі, Первамайскага і Невельскага працягваюцца баі.

Генштаб ЗСУ паведамляе, што ў Мар’інцы працягваюцца гарадскія баі.

Сямён Пегаў піша пра расейскія атакі ў ваколіцах Новаміхайлаўкі, Дружбы, Бахмуцкага і Якаўлеўкі. Таксама расейскі ваенкор сцвярджае, што ўкраінскія войскі ў Салядары панеслі вялізныя страты, у выніку чаго плануецца іхны вывад у горад Славянск, адкуль на замену ім адправяцца байцы падраздзялення «Айдар» і кіеўская тэрабарона.

Паводле расейскага камандавання, украінскія сілы атакавалі пазіцыі праціўніка ў ваколіцах Уладзіміраўкі і Паўлаўкі на паўднёвым участку фронту ў Данецкай вобласці.

На лініі фронту ў Запарожскай вобласці сітуацыя застаецца адносна стабільнай. Мінабароны РФ піша пра атаку ЗСУ ў ваколіцах Навадараўкі. Украінскі Генштаб паведамляе пра нанясенне ўдараў па жывой сіле і тэхніцы праціўніка ў ваколіцах населеных пунктаў Бярдзянск, Такмак, Мелітопаль, Энергадар, Днепраруднае, Палогі і Васільеўка. Паводле крыніцы, расейцы страцілі каля 240 вайскоўцаў. Ракетны ўдар па ваенным аэрадроме ў Такмаку пацвярджае і Сямён Пегаў.

Пра баі ў Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцях ніводны з бакоў канфлікту не паведамляе. Разам з тым дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч заявіў, што расейцы высадзілі зводнае падраздзяленне на Вялікі Пацёмкінскі востраў у дэльце Дняпра, каб не дапусціць высадкі ЗСУ на левы бераг. Паводле Арэстовіча, цяпер для ўкраінскай артылерыі «з’явіўся добры палігон».

Генштаб Збройных сілаў Украіны піша, што за содні было знішчана каля 310 расейскіх вайскоўцаў, пасля чаго агульныя беззваротныя страты РФ дасягнулі 93 390 чалавек.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Агляд

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 8 снежня

2022.12.08 18:31

ВК belsat.eu

The post Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 9 снежня appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Барабаншчык стаў кулямётчыкам. Памяці Васіля Атама Грудовіка]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Барабаншчык%20стаў%20кулямётчыкам.%20Памяці%20Васіля%20Атама%20Грудовіка/2022-12-09T17:40:14.076538+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T17:40:14.076538+00:00<![CDATA[

Youtube

Html 5

Васіль Грудовік пасля сутыкнення з пінскай міліцыяў у 2020 годзе мусіў з’ехаць у Польшчу і стаў адным з арганізатараў гурта «Belarusian Tryestory». Пасля ўварвання Расеі ва Украіну ён далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага і змяніў барабан на кулямёт. Сябры хочуць зрабіць кліп, каб ушанаваць памяць пра яго.

Павел і Юля 2020 год сустрэлі ў Пецярбурзе, дзе да таго ўжо пражылі пяць гадоў. Але сувязяў з Беларуссю не гублялі і, як тысячы іншых суайчыннікаў за мяжой, 9 жніўня 2020 года пайшлі ў пасольства, каб аддаць свой голас за Святлану Ціханоўскую.

У дзень выбараў мы прыйшлі ў консульства, не далі нам прагаласаваць, але там сабралася вялікая колькасць людзей, якія не прагаласавалі, і мы з 11-й да 20-й гадзіны там прастаялі. І перад намі яшчэ было там 100 метраў чаргі», – успамінае Павел пра тое, што папярэднічала першаму мітынгу беларусаў у Пецярбурзе. – На наступны дзень, калі ўбачылі праз інтэрнэт, што адбывалася ў Беларусі, якія жахі, якія страшны гвалт, мы прыйшлі зноў да гэтага консульства і пачалі збірацца кожны дзень».

Разам з Паўлам у мітынгах удзельнічала і Юля. Разам спявалі песні, якімі падтрымлівалі ў тым ліку Ігара Лосіка і Аляксея Навальнага. Гэта прывяло да арышту. А пасля вызвалення і пагрозы дэпартацыі ў Беларусь пара пастанавіла перабрацца ў Польшчу. Тут у Варшаве Павел і Юля сустрэлі Васіля Грудовіка, які дапамог ім. А каб дапамагаць іншым, сябры арганізавалі гурт «Belarusian Tryestory». Аднак, калі пачалася вайна ва Украіне, Васіль Грудовік не змог застацца абыякавым, далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага. Ён загінуў 26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам.

Цяпер Павел і Юля збіраюць сродкі, каб зрабіць музычны кліп на песню пра Васіля Атама Грудовіка. Па дапамогу яны звяртаюцца да гледачоў праграмы «Беларус беларусу». Магчыма, нехта з мастакоў захоча дапамагчы гурту «Belarusian Tryestory» ў працы над кліпам.

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

The post Барабаншчык стаў кулямётчыкам. Памяці Васіля Атама Грудовіка appeared first on belsat.eu.

#Беларусь

]]><![CDATA[Белстат другі месяц запар заўважае ў Беларусі дэфляцыю]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Белстат%20другі%20месяц%20запар%20заўважае%20ў%20Беларусі%20дэфляцыю/2022-12-09T17:40:13.599360+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T17:40:13.599360+00:00<![CDATA[
Нацыянальны статыстычны камітэт на сваім сайце паведаміў, што ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам цэны ў Беларусі знізіліся на 1,1%. У кастрычніку таксама была дэфляцыя: 1%.

Крама ў Менску, Беларусь. 7 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат

Белстат падлічыў, што ў лістападзе ў Беларусі зноў была дэфляцыя. У параўнанні з кастрычнікам цэны знізіліся на 1,1%.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе харчы патаннелі на 0,6%, нехарчовыя тавары – на 2,2%, паслугі – на 0,4%.

Змяненне цэнаў у Беларусі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам 2022 года. Інфаграфіка: Белстат / belstat.gov.by

З ежы патаннелі крупы, рыба, макароны (на 2,5 – 3,5%), але гародніна падаражэла – за месяц на 17%.

З нехарчовых тавараў крыху падаражэлі мыйныя сродкі (на 0,6%), затое знізіліся цэны на парфумерыю і касметыку (на 5,5%), на мэблю (на 3,4%) ды на тэлевізары (на 3%).

Турыстычныя паслугі патаннелі амаль на 10%, затое падаражэлі паслугі чыгункі (на 1,9%), паветранага транспарту (амаль на 3%) і кошты ў цырульнях (на 0,5%).

У кастрычніку, паводле звестак Белстату, была дэфляцыя 1% у параўнанні з кастрычнікам. Але агулам са студзеня сёлета інфляцыя склала 12,4%.

Hавiны

Гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 17,5 %

2022.11.14 15:27

Сяргей Крот belsat.eu

The post Белстат другі месяц запар заўважае ў Беларусі дэфляцыю appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[«Гэта прэмія для беларускага народу». Жонка Алеся Бяляцкага заклікала свет памятаць пра зм…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/«Гэта%20прэмія%20для%20беларускага%20народу».%20Жонка%20Алеся%20Бяляцкага%20заклікала%20свет%20памятаць%20пра%20зм…/2022-12-09T16:20:04.474542+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T16:20:04.474542+00:00<![CDATA[
У Осла адбылася прэс-канферэнцыя з лаўрэатамі сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру, паведамляе карэспандэнт «Белсату». Праваабаронцу Алеся Бяляцкага прадстаўляла ягоная жонка Наталля Пінчук. Яна назвала прэмію мужу прэміяй для ўсяго беларускага народу.

Кіраўніца «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў» Аляксандра Мацвейчук, жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, старшыня праўлення міжнароднага «Мемарыялу» Ян Рачынскі і кіраўніца Нарвежскага нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Аннэрсэн на прэс-канферэнцыі ў Осла, Нарвегія. 9 снежня 2022 года. Фота: «Белсат»

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук заклікала свет памятаць пра змаганне беларусаў. Яна выступіла ў Осла на прэс-канферэнцыі з лаўрэатамі сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру, перадае карэспандэнт «Белсату».

«На жаль, сітуацыя ў Беларусі такая, што людзі за права адстойваць сваю пазіцыю падвяргаюцца рэпрэсіям. Алесь – адзін з такіх людзей, але не адзіны прыклад», – адзначыла Наталля Пінчук.

Яна сказала, што вайна мае розныя праявы: захоп тэрыторыі, забойствы людзей і іншыя жахі.

«У Беларусі вайна іншага кшталту: схаваная, нябачная. Насельніцтва настолькі прыдушанае, што амаль не мае свайго слова. Прэмія для Алеся – гэта прэмія для беларускага народу. Памятайма, калі ласка, і пра нашую вайну – вайну беларускага народу», – заклікала Пінчук.

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і кіраўніца Нарвежскага нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Аннэрсэн на прэс-канферэнцыі ў Осла, Нарвегія. 9 снежня 2022 года. Фота: «Белсат»

Кіраўніца Нарвежскага нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Аннэрсэн, у сваю чаргу, растлумачыла, чаму сёлета прэмію прысудзілі праваабаронцам з Беларусі, Украіны ды Расеі.

«Мы хацелі сказаць гэтай прэміяй для трох прадстаўнікоў розных краінаў, што часамі дасягненне міру ляжыць у руках грамадзянскай супольнасці, а не ў руках дзяржаваў», – заявіла Райс-Аннэрсэн.

Сёлета лаўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру сталіся кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Центр громадянських свобод» і расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял».

Заўтра, 10 снежня, у Осла адбудзецца цырымонія ўзнагароджання. «Белсат» пакажа яе ў наўпроставым эфіры.

Hавiны

«Сігнал Лукашэнку і Пуціну». Каму разам з Бяляцкім далі Нобэлеўскую прэмію міру

2022.10.07 18:47

Сяргей Крот belsat.eu

The post «Гэта прэмія для беларускага народу». Жонка Алеся Бяляцкага заклікала свет памятаць пра змаганне беларусаў appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Пазіцыйная вайна і чаканне зімовага прарыву. Галоўнае пра сітуацыю на фронце]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Пазіцыйная%20вайна%20і%20чаканне%20зімовага%20прарыву.%20Галоўнае%20пра%20сітуацыю%20на%20фронце/2022-12-09T16:20:04.117933+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T16:20:04.117933+00:00<![CDATA[
Belsat.eu распавядае, што адбывалася на фронце пачынаючы з 2 снежня, і як сітуацыя можа змяніцца ў бліжэйшыя месяцы.

Пазіцыйная вайна

Расейская армія працягвае атакаваць пад Бахмутам і Аўдзееўкай, але істотнага прасоўвання не дэманструе і пры гэтым нясе значныя страты.

Валанцёр раздае гуманітарную дапамогу ў Бахмуце ў Данецкай вобласці. 8 снежня 2022 года. Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Бахмут застаецца цяпер самай гарачай кропкай гэтай вайны. «Там вельмі жорсткае супрацьстаянне, кожны метр мае значэнне», – канстатаваў на гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 7 снежня ў Z-каналах з’явіліся паведамленні, што расейцы нібыта ўвайшлі ў буйное сяло Якаўлеўка паўночней Саледару, аднак гэтая інфармацыя пакуль афіцыйна не пацверджана. Ёсць таксама звесткі пра захоп расейцам пазіцыяў у лесе ва ўсходніх ваколіцаў Бахмуту, захоп ваконнага заводу і гарадской смеццевай звалкі. Аднак прарвацца ў горад ці атачыць яго ў расейцаў пакуль не атрымліваецца – украінцы працягваюць упэўнена трымаць абарону (падрабязней пра сітуацыю ў Бахмуце можна прачытаць тут).

Наступальная аперацыя ЗСУ на лініі Сватава-Крэмінная (Луганшчына) таксама пакуль не прывяла да прарыву фронту. Напрыканцы мінулага тыдня расейскі вайсковы блогер WarGonzo паведамляў, што ўкраінцы здолелі дасягнуць пэўных поспехаў: выйшлі на ўскраіны Чырвонапапоўкі і прасунуліся ў лясным масіве паўднёвей Крэміннай. Але развіць поспех не атрымалася. Неўзабаве акупацыйныя войскі пачалі контратакаваць: у апошнія дні сітуацыя на фронце ў Луганскай вобласці набыла характар сустрэчных баёў. Расейскі вайсковы блогер «Старше Эдды» сцвярджае, што цяпер абодва бакі нібыта знаходзяцца «ў паўакружэнні» і ад таго, хто ў выніку тут пераможа, будзе залежыць вельмі шмат. Раней «Белсат» ужо адзначаў, што кантроль за лініяй Сватава-Крэмінная мае ключавое значэнне для будучыні ўкраінскага наступлення ў Луганскай вобласці.

Агляд

Украіна чакае абстрэлаў, Пуцін не бачыць сэнсу ў жыцці расейцаў. Галоўнае пра вайну за тыдзень

2022.12.01 07:00

Розныя крыніцы паведамляюць пра тое, што расейцы за апошнія тыдні здолелі істотна нарасціць сваю групоўку пад Сватава. Брытанская выведка сцвярджае, што Расея перакінула туды часткі 1-й гвардзейскай танкавай арміі. Паводле кіраўніка Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Гайдая, там таксама з’явіліся расейскія дэсантнікі, якія раней ваявалі пад Херсонам. «Расейскія войскі, імаверна, узмацняюць пазіцыі ў раёне Сватова, каб нанесці дадатковыя ўдары і абараніцца ад чаканых украінскіх контрнаступальных аперацыяў», – канстатуюць аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW).

«Калі характарызаваць сітуацыю на зямлі па ўсёй лініі фронту, то зараз фаза такога аператыўна-тактычнага ціску расейскіх войскаў на кірунках. Гэта значыць яны інтэнсіфікавалі намаганні, якія яны рабілі і так у раёне, напрыклад, Данецкай і Луганскай вобласці», – заявіў 8 снежня дарадца офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

Але пра перахоп Расеяй ініцыятывы на гэтым участку фронту казаць не выпадае. «Там Збройныя сілы Украіны ўсё роўна маюць пераважныя пазіцыі. У нас ёсць поспехі. Але сітуацыя дастаткова цяжкая. Чаму? Бо няма эфекту нечаканасці», – адзначыў Сяргей Гайдар. Ён таксама выказаў упэўненасць, што ў агляднай будучыні са Сватава і Краміннай расейцам давядзецца ўсё ж развітацца.

Святагорск, Данецкая вобласць. 9 снежня 2022 года. Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum

Расея тым часам працягвае кампанію ракетных удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Не спыняюцца таксама артылерыйскія абстрэлы цывільных аб’ектаў.

Украіна ў сваю чаргу правяла 5 снежня беспрэцэдэнтную аперацыю супраць базаў стратэгічнай авіяцыі РФ ў Энгельсе і Дзягілеве, у 500-700 км ад лініі фронту. У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў як мінімум два стратэгічных бамбавіка атрымалі пашкоджанні, а частка авіяцыі была вымушана перабазавацца на іншыя аэрадромы.

Аналітыка

«Самая дзёрзкая атака»: што азначае ўдар па аэрадромах у Энгельсе і Дзягілеве

2022.12.06 16:28

Стаўка на зіму?

Стабілізацыю лініі фронту і пазіцыйных характар баявых дзеянняў, што назіралася ў лістападзе, эксперты звязвалі ў першую чаргу з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я – восеньскім бездарожжам. З наступленнем зімы гэты фактар мусіць знікнуць.

Цалкам імаверна, што ЗСУ паспрабуюць у бліжэйшыя месяцы арганізаваць новае маштабнае наступленне. На гэта, у прыватнасці, намякнуў сакратар РНБА Аляксей Данілаў. У сваім допісе 6 снежня ён адзначыў, што зіма стане ключавым этапам «вялікай вайны на незалежнасць». Скончыцца гэты этап украінскай вясною ў вызваленым Данецку, Луганску і Севастопалі. Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу заявіў, што верыць у завяршэнне вайны ў 2023 годзе.

«Улічваючы перавагу, якое ўкраінцы маюць у падрыхтоўцы, абсталяванні і якасці баявога складу супраць дэмаралізаваных, дрэнна навучаных, дрэнна абсталяваных расейцаў, у інтарэсах Украіны захаваць тэмп зімой», – сказаў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Ўоліс у інтэрвʼю Daily Beast. Ён падкрэсліў, што расейскае войска мае сур’ёзныя праблемы з забеспячэннем, у тым ліку зімовым абмундзіраваннем, а ЗСУ атрымалі ад міжнароднай супольнасці 300 тысяч адзінак арктычнага баявога рыштунку.

Міністр абароны ЗША Ллойд Осцін таксама упэўнены, што зіма пойдзе на карысць ЗСУ, бо ўкраінцы лепш падрыхтаваныя. Больш зручным для Украіны, чым для РФ лічаць зімовыя ўмовы і аналітыкі ISW. Там мяркуюць, што для ЗСУ вельмі важна не даваць расейцам часу на аднаўленне сілаў.

«Далейшыя аператыўныя поспехі Украіны залежаць ад здольнасці ўкраінскіх сілаў працягваць паслядоўныя аперацыі на працягу зімы 2022-2023 гадоў без перапынку», – падкрэсліваюць эксперты.

Натхненныя восеньскімі перамогамі, Збройныя сілы Украіны цяпер значна пераўзыходзяць расейскіх вайскоўцаў па ўзроўню маральна-баявога духу. Гэта вымушаны прызнаваць нават у Расеі. Былы лідар узброеных фармаванняў «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), які толькі нядаўна вярнуўся з фронту, канстатуе, што большасць расейскіх вайскоўцаў проста не разумеюць дзеля чаго яны наогул ваююць. «Такія настроі менавіта ў войсках – вядуць да апатыі. Апатыя ж – да падзення баявога духу і выкананню пастаўленых задач «для галачкі» і «спусціўшы рукавы», без рэальнай зацікаўленасці ў іх паспяховым выніку. Дык вось – у войсках УС РФ (і часткі УС ЛДНР, хоць там матывацыі ў байцоў значна больш) пануе апатыя», – падкрэсліў ён. Паводле Стралкова, у гэтай сітуацыі нічога добрага для Расеі ў бліжэйшыя тыдні на фронце чакаць не варта.

Найбольш перспектыўным кірункам новага наступлення ЗСУ цяпер выглядае Мелітопаль у Запарожскай вобласці. У выпадку поспеху ўкраінцы рассякуць паўднёвую групоўку расейскіх войсках і атрымаюць магчымасць наступаць на Крым ды Марыупаль. Але гэты варыянт мае сур’ёзны мінус: ён занадта прадказальны. Расейцы абмяркоўваюць пагрозу ўдару ў Запарожскай вобласці з лета і мелі магчымасць падрыхтавацца да гэтага.

Рэшткі моста, які злучае горад Святагорск са Свята-Успенскім манастыром у Данецкай вобласці. 9 снежня 2022 года. Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum

Таксама сярод патэнцыйных напрамкаў наступлення эксперты называюць Новую Кахоўку на левым беразе Дняпра і лінію Сватава-Крэмінная на Луганшчыне.

Ці чаканне вясны?

Праўда, існуе і іншы пункт гледжанне, у адпаведнасці з якім маштабных аперацыяў зімой не будзе праводзіць ніводны з бакоў. Такое меркаванне, у прыватнасці, выказала дырэктарка Нацыянальнай выведкі ЗША Аўрыл Хэйнс.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг лічыць, што Расея зацікаўлена ў тым, каб замарозіць канфлікт на бліжэйшыя месяцы, аднавіць свае сілы і перагрупавацца, а вясной перайсці ў буйное наступленне. Пра планы Крамля узяць паўзу і арганізаваць у лютым-сакавіку генеральнае наступленне раней паведамлялі і некаторыя незалежныя медыі, спасылаючыся на ўласнае крыніцы ў пуцінскай адміністрацыі.

Аднак гэта не азначае, што расейцы не будуць праводзіць зімой тактычныя наступальныя аперацыі. Прынамсі, на Данбасе расейскае войска, імаверна, працягне атакаваць украінскія пазіцыі, спрабуючы ўзяць як мінімум Бахмут. Хаця такая ўпартасць можа пайсці на шкоду самой Расеі: каштоўнасць Бахмуту ў стратэгічным сэнсе даволі спрэчная, а страты расейцы там нясуць непрапарцыйна вялікія. «Бягучая зацыкленасць Пуціна на працягу наступальных аперацый вакол Бахмуту і ў іншых месцах садзейнічае здольнасці Украіны ўтрымліваць ваенную ініцыятыву ў іншых частках фронту», – мяркуюць аналітыкі Інстытуту вывучэння вайны.

Паводле экспертаў ISW, у цэлым Пуцін рыхтуецца да зацяжной вайны і ад сваіх «максімалісцкіх мэтаў» не адмовіўся.

Аналітыка

Рызыка ўступлення Беларусі ў вайну павялічваецца?

2022.12.05 17:49

Глеб Нержын belsat.eu

The post Пазіцыйная вайна і чаканне зімовага прарыву. Галоўнае пра сітуацыю на фронце appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Чарнігаў. Даўняе сяброўства з Беларуссю і жыццё без электрычнасці]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Чарнігаў.%20Даўняе%20сяброўства%20з%20Беларуссю%20і%20жыццё%20без%20электрычнасці/2022-12-09T16:20:03.734980+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T16:20:03.734980+00:00<![CDATA[
«Мы ўсе калісьці былі братамі: украінцы, расейцы, беларусы, усе былі разам, а Пуцін усё гэта змарнаваў», – скардзіцца 65-гадовая пенсіянерка з Чарнігава Тацяна. Горад на мяжы з Беларуссю меў вельмі добрыя кантакты з паўночнымі суседзямі, а цяпер яго атакуюць расейскія ракеты.

Чарнігаў. Фота: Пётр Пагажэльскі / belsat.eu

Тацяна са знаёмай вяртаюцца з царквы, трымаючы ў руках царкоўныя свечкі, запакаваныя ў поліэтыленавы пакецік. Разам яны маліліся аб хутчэйшым заканчэнні вайны. Тацяна ніколі не думала, што Расея пачне вайну супраць Украіны. Нават пасля 2014 года і анексіі Крыму яна не прызнавала Маскву ворагам.

– Я лічыла Пуціна разумным чалавекам, які ведае, што робіць, добра кіруе краінаю.

Пасля 24 лютага ўсё змянілася.

– Якое ён мае права лезці ў мае справы? Нават калі б я мела нешта супраць бандэраўцаў, я б сама вырашыла ўласныя праблемы, калі б яны былі. А ён навошта лезе? – абураецца яна.

Калі разам са знаёмай яны гавораць пра вайну, то не могуць стрымаць слёзаў.

– Над намі лятаюць самалёты, ракеты, ты проста накрываешся коўдрай і чакаеш, трапіць у цябе ці не, – кажа яны.

Чарнігаў, размешчаны за 60 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю, быў атакаваны расейцамі напачатку вайны. Акупанты ў горад не ўвайшлі, рушылі далей на поўдзень. Аднак баі ішлі на яго ўскраінах. Разбамбаваны гатэль «Украіна» ў цэнтры гораду дагэтуль пужае сваім выглядам.

Чарнігаў, разбураны гатэль «Украіна». Фота: Пётр Пагажэльскі / belsat.eu

Каля 70 % жыхароў пакінулі горад, засталося каля сотні тысяч чалавек. Хоць некаторыя і вярнуліся, вуліцы Чарнігава дагэтуль бязлюдныя. Толькі пасля абеду з’яўляюцца дзеці і падлеткі, якія вяртаюцца са школаў. На вуліцах чуваць характэрнае гудзенне генератараў. Электрычнасць у горадзе пакуль уключаюць паводле графіку – адключаюць на 6 гадзінаў, потым на 2 гадзіны ўключаюць.

Цэнтр Чарнігава. Фота: Пётр Пагажэльскі / belsat.eu

Калі хтосьці трапляе ў крытычную сітуацыю, то можа скіравацца ў «пункт нязломнасці». Такіх месцаў, дзе можна сагрэцца, пачытаць, паглядзець тэлевізар, папіць гарбаты ці выйсці ў інтэрнэт праз Starlink, каля ста ва ўсім раёне. Акрамя пунктаў, якія працуюць у дзяржаўных установах ці будынках пажарных станцыяў, ёсць і такія, якімі кіруе Максім Багамаз з арганізацыі «Актыўнае грамадства Украіны». Статус «пункт нязломнасці» атрымала ягоная клубакавярня.

– Калі адключаюць электрычнасць, да нас ідуць натоўпы людзей. У нас ёсць генератар, Starlink, мы запальваем свечкі, п’ем гарбату, размаўляем, – тлумачыць ён.

За гэтыя гады ў шмат якіх украінцаў склаўся стэрэатып Беларусі як краіны, якой кіруюць жорсткаю рукой, дзе няма дэмакратыі, але ёсць добрыя дарогі і прыстойныя прадукты. Ва Украіне былі крамы з беларускай малочнай прадукцыяй, а ў Днепрапятроўску і Харкаве працавала ўкраінская фабрыка марозіва «Белая Бяроза», якая выдавала сябе за беларускую.

«Пункт нязломнасці» ў клубакавярні ў Чарнігаве. Фота: Пётр Пагажэльскі / belsat.eu

Такія стэрэатыпы былі асабліва моцныя на поўначы краіны, у Чарнігаве. З іншага боку, тысячы беларусаў прыязджалі сюды не прадаваць свае каўбасы і сыры, а купляць тавары ва ўкраінскіх супермаркетах, якія мелі нашмат багацейшы асартымент, чым беларускія.

– У пятніцу, суботу і нядзелю немагчыма было заехаць у Чарнігаў, бо прыязджалі нашыя браты з Беларусі, – распавядае Максім Багамаз і адразу дадае: – Але яны цяпер не браты, і, думаю, надоўга перасталі імі быць.

Ён вінаваціць беларусаў у тым, што яны недастаткова рашуча супрацьстаяць рэжыму.

– Такога падыходу, «мая хата з краю», быць не можа. А ў Беларусі так і ёсць: усе баяцца. Але мы сваім прыкладам паказваем суседзям, што калі ў краіне штосьці не так, мы проста выходзім і робім, – тлумачыць ён.

Дарадца кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Андрый Падорван таксама падкрэслівае, што вайна сапсавала дачыненні паміж беларусамі і ўкраінцамі.

– На Чарнігаўскую вобласць адна з калонаў ішла з Беларусі, і ўсе разумеюць, што яны былі там з дазволу самаабвешчанага кіраўніка гэтай дзяржавы [Аляксандра Лукашэнкі. – Belsat.eu]. Цяпер паміж Расеяй і Беларуссю стаіць знак роўнасці, і гэта той вораг, які напаў на Украіну. Гэта дзяржава-агрэсар, – кажа ён.

Андрый Падорван у раённым «пункце нязломнасці». Фота: Пётр Пагажэльскі / belsat.eu

Вядома, бізнес нясе страты, ён і без таго падарваны з-за адключэнняў электрычнасці. Кампаніі змяняюць свае працоўныя працэсы, каб прыстасавацца да графікаў уключэння святла. Да Чарнігава таксама вельмі складана дабрацца – з Кіевам яго цяпер звязвае пантонны мост, які можа пашкодзіць, напрыклад, лёд. Тады са сталіцы да гораду прыйдзецца дабірацца не дзве гадзіны, а каля чатырох з паловаю. Нягледзячы на гэта, жыхары Чарнігава не падаюць духам.

– Вытрымаем, вернем свае землі, разам з Крымам, – гаворыць, развітваючыся, Тацяна.

На колішняе сяброўства з Расеяй і Беларуссю яна ўжо не разлічвае.

З Чарнігава Пётр Пагажэльскі belsat.eu

The post Чарнігаў. Даўняе сяброўства з Беларуссю і жыццё без электрычнасці appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Адваката%20Марыі%20Калеснікавай%20і%20Эдуарда%20Бабарыкі%20пазбавілі%20ліцэнзіі/2022-12-09T16:20:03.302151+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T16:20:03.302151+00:00<![CDATA[
Уладзіміра Пыльчанку, адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі, пазбавілі ліцэнзіі. Цяпер ён не зможа наведваць іх у месцах зняволення і падаваць скаргі, адзначае штаб Віктара Бабарыкі ў сваім Telegram-канале.

Адвакат Уладзімір Пыльчанка. Фота: штаб Віктара Бабарыкі / Telegram

Савет Менскай гарадской калегіі адвакатаў пазбавіў ліцэнзіі Уладзіміра Пыльчанку – адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі. Гэта азначае, што ён больш не можа ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, у тым ліку падаваць скаргі, наведваць кліентаў у калоніі, а таксама ўдзельнічаць у пасяджэннях, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

1 снежня стала вядома, што Уладзімір Пыльчанка, а таксама Віктар Мацкевіч не прайшлі пазачарговую атэстацыю кваліфікацыйнай камісіі міністэрства юстыцыі.

Уладзімір Пыльчанка – адвакат Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана. Віктар Мацкевіч абараняе Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіру Гаеўскага-Ханаду, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыку і Алеся Бяляцкага.

Цягам апошніх двух гадоў ліцэнзіі былі пазбаўленыя ўсе адвакаты Віктара Бабарыкі, а таксама адвакатка Марыі Калеснікавай Людміла Казак.

Hавiны

Адвакаты Калеснікавай, Ціханоўскага і Бабарыкі не прайшлі атэстацыі і могуць страціць ліцэнзіі

2022.12.01 19:56

Сяргей Крот belsat.eu

The post Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу пасля 100 содняў на Акрэс…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/На%20святара%20Уладзіслава%20Багамольнікава%20завялі%20крымінальную%20справу%20пасля%20100%20содняў%20на%20Акрэс…/2022-12-09T14:30:03.845039+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T14:30:03.845039+00:00<![CDATA[
На святара Уладзіслава Багамольнікава, які сядзіць на Акрэсціна ўжо 100 содняў запар, завялі крымінальную справу. Яго вінавацяць паводле «народнага» артыкулу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў у 2020 годзе маліўся за Рамана Бандарэнку на плошчы Пераменаў. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў стаў фігурантам крымінальнай справы. Яна заведзеная паводле «народнага» артыкулу «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», даведаліся праваабаронцы.

Багамольнікава затрымалі 31 жніўня, з той пары ён сядзіць у ізалятары на Акрэсціна. Суды раз за разам давалі яму новыя тэрміны: агулам сем арыштаў, ён за кратамі ўжо 100 содняў. У зняволенні святар галадаваў і перахварэў на ковід.

Багамольнікаў – клірык прыходу менскага сабору Богаяўлення, сябра Епархіяльнага суда Менскай епархіі, выкладчык філасофіі ў Менскай духоўнай акадэміі. Ён служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, а таксама браў галадаванне на знак падтрымання палітвязня Ігара Лосіка.

Святар прызнаны палітвязнем.

Разбор

Прэсінг і іншыя катаванні. Навошта рэжым працягвае ціснуць на палітвязняў

2022.12.01 15:20

Сяргей Крот belsat.eu

The post На святара Уладзіслава Багамольнікава завялі крымінальную справу пасля 100 содняў на Акрэсціна appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Імперцаў нідзе не чакаюць, акрамя Беларусі?]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Імперцаў%20нідзе%20не%20чакаюць,%20акрамя%20Беларусі%3F/2022-12-09T14:30:03.442721+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T14:30:03.442721+00:00<![CDATA[

Youtube

Html 5

Чаму для ўсяго цывілізаванага свету ворагам становяцца расейскія лібералы?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: старшыня праўлення Асацыяцыі «За свабодную Расею» Анастасія Сяргеева, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і журналістка «Белсату» Аляксандра Шапаліна.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандра Шапаліна

Сітуацыя з «Дажджом» – адзіная, калі латвійскім уладам прылятаюць падзякі і ад расейскага ўраду, і ад украінцаў

Дзіўна думаць, што цябе будуць чакаць у іншай краіне, каб ты працягваў рабіць сваю працу так, як дома

Пытанне ў тым, ці зможа «Дождж» вызначыцца, хто яны ёсць, для каго яны працуюць, чаго яны хочуць, што дапушчальна, а што – не дапушчальна

Паўлюк Быкоўскі

«Дождж» стаўся закладнікам сітуацыі, бо працаваў на імідж стварэння «добрых расейцаў»

Калісьці «Дождж» быў проста нармальным СМІ, ярлык ліберальнага ён атрымаў толькі таму, што іншыя медыі былі не ліберальныя

«Дажджу» трэба вызначыцца, хто яны. Пакуль яны не вызначыліся, і таму ўзнікае неразуменне

Анастасія Сяргеева

Тыя, хто хоча падтрымліваць расейскую армію, не глядзяць «Дождж»

Нельга не быць удзельнікам гэтай вайны, калі ў цябе расейскі ці ўкраінскі пашпарт

«Дождж» не выратуюць грошы альбо нейкае дзяржаўнае падтрыманне

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu

The post Імперцаў нідзе не чакаюць, акрамя Беларусі? appeared first on belsat.eu.

#Беларусь

]]><![CDATA[Глядзіце, як будуць уручаць Нобэлеўскую прэмію міру. Жывы эфір на «Белсаце» 10 снежня]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Глядзіце,%20як%20будуць%20уручаць%20Нобэлеўскую%20прэмію%20міру.%20Жывы%20эфір%20на%20«Белсаце»%2010%20снежня/2022-12-09T13:10:06.619643+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T13:10:06.619643+00:00<![CDATA[
Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», стаў у 2022 годзе лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Гэтую прэмію яму пакуль не змогуць уручыць: ён палітычны зняволены ў Беларусі. Але цырымонію ўганаравання прэміяй усё роўна правядуць – а мы будзем весці жывую трансляцыю і пагаворым са знаёмымі Бяляцкага ў студыі.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі. Фота: viasna96 / Telegram

10 снежня а 14:30 паводле менскага часу «Белсат» ладзіць адмысловы эфір з наўпроставым уключэннем з урачыстай цырымоніі ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру. У нашай студыі Сяргей Пеляса паразмаўляе з асобамі, якія добра ведаюць Алеся Бяляцкага. Распавядзем, як ён стаў абаронцам правоў беларусаў, паразважаем, ці наблізіць гэтая прэмія вызваленне лаўрэата з лукашэнкаўскай турмы, а нас усіх ад дыктатуры.

Глядзець эфір можна на нашым сайце, на Youtube-канале, у мабільных праграмах і праз Smart TV, а таксама праз спадарожнік. Пабачыць цырымонію можна будзе супольна з іншымі беларусамі: на прагляды збіраюцца беларусы Варшавы, Вільні, Лондану, Прагі і Тбілісі.

Нобэлеўскую прэмію міру ўручаюць у Міжнародны дзень правоў чалавека, а таксама ў дзень паўстання нашага тэлеканалу. У 2022 годзе Нобэлеўскую прэмію міру атрымалі кіраўнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі, расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў з Украіны.

Замест Бяляцкага прэмію паехала прыняць ягоная жонка Наталля Пінчук. Бяляцкі застаецца ў няволі ўжо паўтара года (прызнаны палітвязнем), але ён ведае, што зрабіўся набэліятам.

Hавiны

«Сігнал Лукашэнку і Пуціну». Каму разам з Бяляцкім далі Нобэлеўскую прэмію міру

2022.10.07 18:47

Алесь Бяляцкі – заснавальнік і нязменны старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 да 2016 года. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Спачатку яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), але цяпер яму выстаўленыя іншыя абвінавачанні паводле арт. 228 КК («Кантрабанда») і ч. 2 арт. 342 КК («Фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бяляцкага ўсё яшчэ не судзілі, а толькі працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Алесь Наваборскі belsat.eu

The post Глядзіце, як будуць уручаць Нобэлеўскую прэмію міру. Жывы эфір на «Белсаце» 10 снежня appeared first on belsat.eu.

#Беларусь
]]><![CDATA[Лукашэнка распавёў, што Расея не пойдзе на перамовы з Украінай, калі перадумовай будзе сых…]]>https://budmo.info/~/БелсатТв/Лукашэнка%20распавёў,%20што%20Расея%20не%20пойдзе%20на%20перамовы%20з%20Украінай,%20калі%20перадумовай%20будзе%20сых…/2022-12-09T13:10:06.276482+00:00Белсат ТВhttps://budmo.info/@/belsat/2022-12-09T13:10:06.276482+00:00<![CDATA[
Аляксандр Лукашэнка 9 снежня прыляцеў у Бішкек на паседжанне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады з удзелам кіраўнікоў Расеі, Казахстану, Арменіі і Кыргызстану. Пасля паседжання ён паведаміў журналістам пра «ўмовы для ўсталявання міру ва Украіне», піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка на паседжанні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. Бішкек, Кыргызстан. 9 снежня 2022 года. Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС / Kremlin.ru

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, калі прэзідэнт Украіны будзе патрабаваць сыходу расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны, то Уладзімір Пуцін не пойдзе на такія перамовы:

«На дадзеным этапе, мне здаецца, Расея наогул можа не прыняць гэтых умоваў: сыходзьце з Запарожжа, Херсону і гэтак далей, – казаў Лукашэнка. – Нельга такія патрабаванні высоўваць Расейскай Федэрацыі. З шмат якіх прычынаў».

З Херсону расейскія войскі сышлі амаль месяц таму – і не дзеля перамоваў, а ў выніку ўкраінскага контрнаступу. Расейскія войскі застаюцца ў Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра. Ды яны будуюць такія ўмацаванні, нібы збіраюцца не спыніць украінскі контрнаступ, а толькі запаволіць яго.

Лукашэнка ж настойвае:

«Калі хочаце міру, трэба сесці за стол перамоваў і там у цішыні, спакоі абмяркоўваць усе пытанні: хто што павінен вызваліць – ці Расея, ці Украіна. Калі гэтых крокаў няма, чытай: яны не хочуць гэтых перамоваў і размоваў».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што гатовы да перамоваў. Але з нядаўняга часу стаў казаць, што гатовы да перамоваў толькі пасля поўнай дэакупацыі Украіны і «з іншым прэзідэнтам Расеі». Ён настойвае, што дзеля перамоваў трэба спачатку вывесці з Украіны расейскія войскі і спыніць баявыя дзеянні, гарантаваць ядравую і радыяцыйную, харчовую і энергетычную бяспеку. Расея намякае на жаданне мірных перамоваў – ходзяць чуткі, што «эліты» пачынаюць разумець: вайну ва Украіне Расея прайграла.

Аляксандр Фрыдман, беларускі гісторык і палітычны аглядальнік, адзначыў у Telegram, што «з хітрасцю і палітычнымі інстынктамі ў Лукашэнкі ўсё па-ранейшаму добра». Ён пакінуў сваімі заявамі пасланне Захаду: нібыта заўсёды казаў Пуціну пра спыненне вайны і ніколі не абмяркоўваў «вызвалення» канкрэтных тэрыторыяў, а ва ўсім вінаваты не ён, а Пуцін.

Hавiны

Лукашэнка сказаў, што ўсе магчымыя санкцыі супраць ягонага рэжыму ўжо ўвялі. Гэта не так

2022.12.09 12:37

Алесь Наваборскі belsat.eu

The post Лукашэнка распавёў, што Расея не пойдзе на перамовы з Украінай, калі перадумовай будзе сыход войскаў appeared first on belsat.eu.

#Беларусь