Пасла Беларусі не запрасілі на цырымонію ў Хірасіму, прысвечаную гадавіне атамнай бамбардзіроўкі гораду

Амбасадара Беларусі ў Японіі не паклічуць у Хірасіму на 77-ю гадавіну атамнай бамбардзіроўкі японскага гораду ў 1945 годзе, паведамляе «РИА Новости».

Такое рашэнне мэрыя Хірасімы прыняла пасля кансультацый з урадам Японіі.

Запрашэнне на цырымонію памяці ахвяр 6 жніўня таксама не атрымаюць расейская дэлегацыя і пасол РФ у Японіі.

Цырымонія, прысвечаная памяці ахвяр атамнай бамбардзіроўкі ў Хірасіме. Фота: aa.com.tr

«Гэта [памятная цырымонія] нагода заклікаць да міру, але калі ад іншых краін рушаць услед пратэсты, то будзе ўжо не да малітваў. Калі сітуацыя палепшыцца, запрашэнні будуць пасланыя», – паведаміў прадстаўнік мэрыі Хірасімы.

Усяго на цырымоніі чакаецца 3500 гасцей. Звычайна на цырымонію запрашаюць кіраўнікоў дзяржаў, у якіх ёсць ядзерная зброя, і афіцыйных прадстаўнікоў ад усіх астатніх краін. Аднак сёлета гэта запрашэнне не распаўсюджваецца на прадстаўнікоў Расеі і Беларусі, напэўна, з-за ваенных дзеянняў ва Украіне.

Раней беларускія і расейскія афіцыйныя дэлегацыі папрасілі не прыязджаць на памятныя цырымоніі ў канцлагеры Эбензее, Маўтхаўзен і Бухенвальд з-за ўварвання ва Украіну. Замест гэтага ад Беларусі быў запрошаны прадстаўнік дэмакратычных сілаў і кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Hавiны

Дэлегацыя Беларусі ўзяла ўдзел у цырымоніі з нагоды вызвалення канцлагеру Маўтгаўзэн

2022.05.15 17:02

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь