Праваабаронцы Беларусі 20 траўня прызналі палітзняволенымі яшчэ траіх чалавек.
Гэта Дзмітрый Кандраценка, Аляксандр Лучыновіч і Павел Наздра. Іх абвінавачваюць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, а затрымалі за перадачу інфармацыі аб расейскай вайсковай тэхніцы незалежнаму тэлеграм-каналу.
Усе яны ўзятыя пад варту ў СІЗА і праходзяць падазраванымі паводле артыкулу 361-4 КК за перадачу звестак аб расейскай вайсковай тэхніцы тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
Праваабаронцы лічаць пераслед мужчынаў палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна іх вызваліць. Такім чынам, у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1204 чалавекі.
Алена Рувіна belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!