У Севераданецку абстралялі школу, у якой хаваліся больш за 200 чалавек. Ёсць загінулыя

Раніцай 20 траўня расейскія вайскоўцы абстралялі школу ў Севераданецку (Луганская вобласць), у якой хаваліся каля 200 чалавек, у тым ліку – дзеці.

Трое мясцовых жыхароў загінулі на месцы, заявіў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

«Раніцай оркі з артылерыі патрапілі ў Севераданецкую школу, дзе ў хованцы былі людзі. Больш за 200 чалавек, шмат дзяцей. Трое дарослых загінулі на месцы. Паліцыя Луганскай вобласці зараз спрабуе перавезці людзей у іншае сховішча», – напісаў Гайдай.

Ахвяры ў выніку абстрэлу школы ў Севераданецку. 20 траўня 2022 года. Фота: luhanskaVTSA/Telegram

Толькі за ўчора, 19 траўня, у Севераданецку ад абстрэлаў загінулі 12 чалавек, каля 40 атрымалі раненні.

Усяго з пачатку вайны, паводле інфармацыі Сяргея Гайдая, у Луганскай вобласці расейскія войскі разбурылі больш за 11 000 дамоў, з іх амаль 3200 – шматпавярхоўкі.

ПраСвет

У расейскім войску ўсё дрэнна. Камандуе асабіста Пуцін? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

2022.05.20 15:41

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь