У цэнтры Менску перакулілася машына хуткай дапамогі

Днём 20 траўня на скрыжаванні вуліц Сурганава і Леаніда Бяды ў Менску, каля ГЦ «Рыга», сутыкнуліся аўтамабіль хуткай дапамогі і легкавы аўтамабіль «Suzuki».

Ад удару машына хуткай дапамогі перакулілася, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкаму.

Фота: motolkohelp/Telegram

Паводле папярэдняй інфармацыі, хуткая дапамога ехала з уключанай сірэнай і праязджала скрыжаванне на «чырвонае». У выніку аварыі ў легкавога аўто разбіта ўся пярэдняя частка.

Фельчара хуткай дапамогі даставілі ў лякарню для агляду.

Фота: gaiminsk/Telegram
Фота: gaiminsk/Telegram

Ці перавозіла «хуткая» у гэты момант пацыента – не паведамляецца.

Hавiны

«Абарона Марыупалю ўвойдзе ў падручнікі гісторыі». Што кажуць пра завяршэнне баёў за горад ва Украіне і РФ

2022.05.20 19:06

Алена Рувіна belsat.eu


#Беларусь