Міністэрства абароны Расеі заявіла аб поўным кантролі «Азоўсталі»

У міністэрстве абароны РФ заявілі аб устанаўленні поўнага кантролю над тэрыторыяй «Азаўсталі». Міністр абароны Сяргей Шайгу далажыў аб гэтым Уладзіміру Пуціну. Па дадзеных расейскага боку, у палон патрапілі 2439 украінскіх вайскоўцаў, якія трымалі абарону «Азаўсталі», у тым ліку камандзір палка «Азоў».

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама пракаментаваў сітуацыю. Ён распавёў, як украінскія лётчыкі дастаўлялі ежу і ваду на «Азоўсталь», рызыкуючы жыццём. 90% не вярталіся.

«Загінула вельмі вялікая колькасць нашых лётчыкаў, на жаль. Зусім гераічныя людзі, якія ведалі, што складана, што даляцець да «Азоўсталі» і прывезці ім лекі, ежу, ваду, забраць целы, параненых амаль немагчыма. Усё гэта адбывалася… Ніхто афіцыйна не мог каментаваць», – сказаў Зяленскі.

Hавiны

«Абарона Марыупалю ўвойдзе ў падручнікі гісторыі». Што кажуць пра завяршэнне баёў за горад ва Украіне і РФ

2022.05.20 19:06

  • Увечары 16 траўня пасля амаль трох месяцаў жорсткіх баёў украінскі бок заявіў пра пачатак аперацыі для выратавання абаронцаў «Азоўсталі» у Марыупалі. У Генштабе ЗСУ зазначылі, што найвышэйшае кіраўніцтва аддало загад камандзірам захаваць жыцці асабістага складу. Байцоў сталі раззбройваць і вывозіць з камбінату на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі. Афіцыйны Кіеў разлічвае, што яны будуць абмененыя на расейскіх вайскоўцаў.
  • У Маскве падкрэсліваюць, што выхад украінскіх байцоў – гэта менавіта паланенне, а не эвакуацыя, як кажуць у Кіеве. Расейскія дэпутаты выступаюць супраць абмену «азоўцаў» і заклікаюць судзіць абаронцаў Марыупалю як «нацысцкіх злачынцаў». Сярод прыхільнікаў Пуціна гучаць прапановы нават пакараць іх смерцю.

belsat.eu


#Беларусь